Чатырохвугольнікі

         АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ 

Вучні павінны правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці:

выпуклы многавугольнік;

унутраны і знешні вуглы многавугольніка;

суседнія стораны і вуглы многавугольніка;

супрацьлеглыя стораны і вуглы чатырохвугольніка.

Вучні павінны ведаць:

азначэнні многавугольніка; дыяганалі многавугольніка; перыметра многавугольніка; выпуклага многавугольніка; паралелаграма, прамавугольніка, ромба, квадрата, трапецыі; вышыні паралелаграма, ромба, трапецыі; сярэдняй лініі трохвугольніка; раўнабедранай і прамавугольнай трапецыі; сярэдняй лініі трапецыі;

тэарэмы: аб суме ўнутраных вуглоў выпуклага многавугольніка; уласцівасці і прыметы паралелаграма, прамавугольніка, ромба, квадрата, раўнабедранай трапецыі; Фалеса; уласцівасці сярэдняй лініі трохвугольніка, сярэдняй лініі трапецыі; уласцівасць медыян трохвугольніка; уласцівасць вышынь трохвугольніка.

Вучні павінны ўмець:

даказваць тэарэмы: аб суме ўнутраных вуглоў выпуклага многавугольніка; прыметы і ўласцівасці паралелаграма; аб уласцівасці дыяганалей прамавугольніка, ромба; Фалеса; аб уласцівасцях сярэдняй лініі трохвугольніка, сярэдняй лініі трапецыі; аб уласцівасці медыян трохвугольніка;

прымяняць тэарэмы пры рашэнні геаметрычных задач на доказ і вылічэнне;

рашаць задачы на пабудову, звязаныя з чатырохвугольнікамі; практыка-арыентаваныя задачы, задачы з міжпрадметным зместам, аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.

 


      


                     

 Ад
крыты ўрок                                       Прэзентацыі


                                       

                  Дыдактычны матэрыял                              Вучымся цікава    

Комментариев нет:

Отправить комментарий