Акружнасць

          АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ 


Вучні павінны правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці:

датычная да акружнасці, сякучая;

акружнасці, якія датыкаюцца знешнім чынам;

акружнасці, якія датыкаюцца ўнутраным чынам;

упісаны і цэнтральны вуглы.

Вучні павінны ведаць:

азначэнні датычнай да акружнасці; сякучай да акружнасці; акружнасці, упісанай у вугал; акружнасцей,   якія      датыкаюцца   знешнім     і     ўнутраным    чынам,    канцэнтрычных акружнасцей; упісанага   і   цэнтральнага вуглоў; градуснай меры дугі акружнасці;

уласцівасці датычнай да акружнасці; адрэзкаў датычных да акружнасці,     праведзеных з аднаго пункта; цэнтра акружнасці, упісанай у вугал; упісаных вуглоў, якія абапіраюцца на адну і тую ж дугу, якія абапіраюцца на дыяметр; адрэзкаў перасякальных    хорд;   адрэзка датычнай і адрэзкаў сякучай, калі датычная і сякучая праходзяць праз адзін пункт, узяты па-за акружнасцю;

прымету датычнай да акружнасці;

формулы знаходжання вугла паміж датычнай і хордай, якія праходзяць праз адзін пункт акружнасці; вугла паміж перасякальнымі хордамі, вугла паміж сякучымі, якія праходзяць праз адзін пункт па-за акружнасцю;

выпадкі ўзаемнага размяшчэння дзвюх акружнасцей і суадносіны іх радыусаў і адрэзка, які злучае цэнтры акружнасцей для кожнага выпадку;

тэарэму аб велічыні ўпісанага вугла; вывад гэтай тэарэмы.

Вучні павінны ўмець:

даказваць    уласцівасць    датычнай,    прымету    датычнай;    уласцівасць   датычных     да акружнасці, якія праходзяць праз адзін пункт, які знаходзіцца па-за акружнасцю; тэарэму аб велічыні ўпісанага вугла; тэарэму аб уласцівасці адрэзкаў перасякальных хорд;

выводзіць формулу знаходжання вугла паміж перасякальнымі хордамі, паміж сякучымі, праведзенымі з аднаго пункта, які знаходзіцца па-за акружнасцю;

прымяняць тэарэмы да рашэння задач на вылічэнне і доказ;

будаваць пры дапамозе цыркуля і лінейкі датычную да акружнасці, якая праходзіць праз пункт, які знаходзіцца па-за акружнасцю; прымяняць уласцівасці акружнасцей да рашэння задач на пабудову;

рашаць практыка-арыентаваныя задачы і задачы з міжпрадметным зместам; аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.

 


      


                     

 Ад
крыты ўрок                                       Прэзентацыі


                                       

                  Дыдактычны матэрыял                          Вучымся цікава    

Комментариев нет:

Отправить комментарий